Кожная пятая арганізацыя ў Беларусі стратная


Белстат налічыў у краіне 1707 стратных арганізацый – прыкладна пятая частка ад агульнай колькасці арганізацый.

Дадзеныя тычацца першых васьмі месяцаў года. За такі ж самы перыяд мінулага года стратнымі былі прызнаныя 1131 арганізацыі. Пры гэтым у прамысловасці доля стратных прадпрыемстваў складае 35,5 % (26 % летась), у будоўлі – 21,2% (8,8%), у ахове здароўя і прадстаўленні сацыяльных паслугаў – 10,5% (6,3%).

Але з іншага боку колькасць стратных прадпрыемстваў у рыбалоўстве зменшылася і склала 45 % (70%).[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=nN4HFjhEAIM”][/vc_column][/vc_row]Днямі Белстат таксама паведаміу пра страты беларускіх экспарцёраў і пра падаражэнне тавараў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў