Кожнага трэцяга вучня менскай школы-інтэрнэту №7 білі або гвалтавалі, – МУС


Паводле звестак МУС, з 108 дзяцей, якія знаходзіліся ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 Менску, не менш за траціну сталі ахвярамі сексуальнага або фізічнага гвалту.

Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Генадзь Казакевіч, піша «СБ-Беларусь сегодня».

Сёлета ў студзені па крымінальнай справе аб сексуальным гвалце ў адносінах да непаўналетніх былі затрыманыя двое супрацоўнікаў інтэрната № 7.

«Вельмі многія з выкладчыцкага або выхаваўчага складу альбо самі падвяргалі дзяцей падобнаму гвалту, альбо ведалі, але не перадухілялі яго. Больш за тое, падазраванымі могуць стаць былыя выпускнікі гэтай установы, якія, будучы падвергнуты гвалту падчас знаходжання там, выпусціліся і потым самі станавіліся агрэсарамі», – распавёў Казакевіч.

У цэлым, паводле слоў Казакевіча, за апошнія 5 гадоў колькасць устаноўленых фактаў сексуальнага гвалту над дзецьмі вырасла ў Беларусі ў 15 разоў, а колькасць ахвяр педафілаў – амаль у 4 разы.

 

ІІ. belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары