Кот-Зайцаў і Хітрык. Зоркі сышліся (прэм’ера песні)


Гурт «BosaeSonca» разам з Ганнай Хітрык запісаў цудоўную навагоднюю песню «Феерверкамі».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjIxMDAlMjUlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0NTAlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIybm8lMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRncuc291bmRjbG91ZC5jb20lMkZwbGF5ZXIlMkYlM0Z1cmwlM0RodHRwcyUyNTNBJTJGJTJGYXBpLnNvdW5kY2xvdWQuY29tJTJGdHJhY2tzJTJGMjM5MjY5NTMyJTI2YW1wJTNCYXV0b19wbGF5JTNEZmFsc2UlMjZhbXAlM0JoaWRlX3JlbGF0ZWQlM0RmYWxzZSUyNmFtcCUzQnNob3dfY29tbWVudHMlM0R0cnVlJTI2YW1wJTNCc2hvd191c2VyJTNEdHJ1ZSUyNmFtcCUzQnNob3dfcmVwb3N0cyUzRGZhbHNlJTI2YW1wJTNCdmlzdWFsJTNEdHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Лідар гурта Алесь Кот-Зайцаў і акторка ды спявачка Ганна Хітрык дамаўляліся на дуэт яшчэ каля 10 гадоў таму, але ўсё ніяк не выходзіла. І вось нарэшце пад Новы год музыкі сабраліся разам, каб запісаць Алесеву песню.

«Яна была задуманая яшчэ з год таму, настрой у твора быў настолькі святочны, калядна-навагодні, што нічога не заставалася, як дачакацца святаў, каб запісаць яе», – распавядае лідар гурта «BosaeSonca».

Ён вельмі рады, што кампазіцыю ўдалося запісаць дуэтам з Ганнай Хітрык: «Нарэшце ўсе зоркі сышліся і феерверкі запусціць удалося. Песня атрымалася вельмі святочнай і аптымістычнай, што для сённяшняга дня – рэдкасць».[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Мы яшчэ з часоў гурта «Дзецідзяцей» планавалі заспяваць разам, – кажа Ганна Хітрык. – Усе апладысменты мусяць дастацца Алесю, бо ён усё напісаў, мне заставалася толькі прыдумаць свой голас. Па шчырасці, трохі панікавала, бо мы жывем у розных гарадах і прарэпетаваць ніяк не выходзіла, давялося ўжо на пляцоўцы сустрэцца. Дужа перажывала, каб не папсаваць песні, але па выніку атрымалася пяшчотная і кранальная кампазіцыя і сапраўдны дуэт».

Песня «Феерверкамі» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год», відэавэрсію якога можна паглядзець у ноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016 года на тэлеканале «Белсат».

Глядзіце яшчэ >>> «Белсат» і Tuzin.fm падрыхтавалі для Вас навагодні сюрпрыз

Цуднымі,

Белымі,

Снежнымі

Дні былі.

Маляваў

Словамі,

Цёплымі

Фарбамі.

Пр.

Мы запалім уночы ўсе вагні

Разляцімся ў небе…

Зорнымі шляхамі,

Мроямі…

Дагарым і ўспыхнем

Феерверкамі!

Запалі

Аганькі

Яскрымі

Знічкамі.

У дамы

Святы йшлі

Шчодрымі

Светлымі.

Пр.

Мы запалім уночы ўсе вагні

Разляцімся ў небе…

Зорнымі шляхамі,

Мроямі…

Дагарым і ўспыхнем

Феерверкамі!

Цуднымі

Белымі

Снежнымі.

Нашы дні.

СБ, belsat.eu

Стужка навінаў