Кот, які два месяцы таму збег з самалёту ў Дубаі, вярнуўся да гаспадароў у Вялікую Брытанію


Кот па мянушцы Дзінкі павінен быў вылецець з Дубаю (Абʼяднаныя Арабскія Эміраты) у Лондан тым жа рэйсам, што і ягоныя гаспадары – Ен і Сью Ліз.

Пасля прызямлення высветлілася, што клетка Дзінкі пустая. Гаспадары шукалі ката праз сацсеткі – дачка Ена і Сью стварыла адмысловую старонку ў «Facebook’у». Праз два месяцы ката знайшлі ў дубайскім прытулку для жывёлінаў у 25 км ад аэрапорту.

Ен Ліз распаўсюдзіў у Дубаі некалькі тысяч улётак, у якіх паведамлялася пра ўзнагароду ў памеры 5000 дырхамаў (каля $ 1360) за інфармацыю пра месцазнаходжанне ката.

30 верасня кот вярнуўся на радзіму.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў