Кот Джымі запрашае ў свой музей


У Менску адкрыўся першы ў Беларусі Музей ката.

Першых наведнікаў у новым музеі сустрэлі незвычайныя гаспадары ды жывыя талісманы гэтага месца на руках у працаўніц музею: «дырэктар» – кот на мянушку Джымі – і яго «намеснік» – кот Цімафей.

Экспазіцыя музею складаецца са шматлікіх карцін і статуэтак разнастайных катоў, зробленых беларускімі мастакамі ў розных тэхніках.

Стварэнне такога музею, як распавядае арганізатар Ала Нароўская, пачалося яшчэ ў 2004 годзе, калі спадарыня Ала займалася дабрачынным праектам «Сакавіцкія каты».

[vc_single_image image=”368404″ img_size=”large”]

«Адкрыць музей было не так проста: цяжкасці былі звязаныя з высокімі коштамі на арэнду памяшкання, нягледзячы на багацце арэнднай плошчы ў Менску, – патлумачыла Ала Нароўская. – Аплату за нашае памяшканне патрэбна было ўнесці адразу ж за 2 месяцы».

Само адкрыццё музею прайшло па-забіяцку, усе наведнікі засталіся задаволеныя і ў добрым настроі.

[vc_single_image image=”368405″ img_size=”large”]

«Выстава вельмі цікавая, насычаная, – заўважыла наведніца Таццяна. – Працы прадстаўленыя ў розных тэхніках, і я думаю, што кожны, хто сюды прыйдзе, нешта знойдзе цікавае на свой густ».

 

[vc_single_image image=”368343″ img_size=”large”]

Наведніца музею Ксенія Астаф’ева падкрэсліла: «Я думаю, што такія музеі нам патрэбныя, бо яны вельмі развіваюць любоў да жывёлінаў, паказваюць, што ёсць неабыякавыя людзі. Напрыклад, ката Цімафея ўзялі ў музей з вуліцы. Прыжыўся, добра яму тут. Можа, у некага няма ката, а сюды ён можа прыйсці ды падачыняцца з жывёлінаю. Аматары катоў змогуць тут купіць карціну ці сувенір».

Сам Музей ката працуе ад 11:00 да 19:00 без выходных па адрасе: Менск, праспект Дзяржынскага, 11. Кошт квітка ў будні – Br 30 тыс. для школьнікаў і студэнтаў, Br 40 тыс. – для дарослых. У выходныя – даражэй на Br 10 тыс. рублёў.

МР, belsat.eu

Стужка навінаў