Кошты на паліва надалей будуць расці


«Белнафтахім» рыхтуецца да чарговага павышэння коштаў на паліва. У канцэрне распачата праца па стварэнні механізма цэнаўтварэння на нафтапрадукты.

З пачатку года кошты на паліва ў нашай краіне павялічваліся ўжо 13 разоў, кожны раз на адну капейку. Але пры гэтым у «Белнафтахіме» адзначаюць, што надалей праца канцэрна – стратная. Паколькі кошты на нафту цягам бягучага году выраслі на 35 %, у той час, як кошт на паліва ўсяго на 14%.

Плануецца, што кошты на на нафтапрадукты будуць разлічвацца па формуле згодна коштаў на набытую нафту, адзначыў намеснік старшыні канцэрна »Белнафтахім« Уладзімір Сізоў у інтэрв’ю ведамаснаму часопісу «Веснік Белнафтахіму».

Намеснік кіраўніка канцэрна лічыць, што беларускія НПЗ будуць вымушаныя працаваць ва ўмовах сусветнай кан’юнктуры коштаў на нафту і нафтапрадукты і праз падатковы манеўр Расеі. Ацэньваецца, што ўжо з наступнага году кошт расейскай нафты для Беларусі складзе 416 долараў за тону.

СК, belsat,eu

 

Стужка навінаў