Кошты будуць расці, рубель - абясцэньвацца


Новы афіцыйны прагноз інфляцыі быў апублікаваны ў жнівеньскім нумары “Эканамічнага бюлетэня”, які выдаецца Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі Беларусі. Паводле экспертаў інстытута Мінэканомікі асноўнае ўздзеянне на паскарэнне інфляцыі аказаў рост коштаў на харчы і паслугі, кошты на якія рэгулюе дзяржава.

Вялікі ўплыў на кошты нашых харчовых тавараў аказала імклівая інфляцыя ў Расеі. Жнівень – гэта традыцыйна месяц падзення коштаў, але на стан расейскай эканомікі ўплываюць палітычныя фактары. У выніку цягам месяца кошты там выраслі на 10,3 дзясятыя адсотка ў параўнанні са жніўням мінулага года.

Цяперашняе падаражэнне прадуктаў звязана ў першую чаргу з уведзеным Расіяй забаронай на імпарт шэрагу тавараў з ЕС, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. Мацней за ўсё ў жніўні бягучага года ў РФ падаражэлі мяса і птушка, рыба і морапрадукты, а таксама малако і малочныя прадукты. Цэны на мясную прадукцыю з пачатку года падняліся амаль на 15 адсоткаў (13,8 %), на рыбную – на 8,6 %, а на малочную – больш чым на дзевяць (9,2 %).

Яшчэ гэтай вясной цяперашні ўзровень інфляцыі прадказваў Сусветны банк, з улікам запланаванае павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі і карэкціроўкі абменнага курса. Для параўнання, летась інфляцыя ў Беларусі склала 16 з паловаю адсоткаў.

Улічваючы, тое што заходнія краіны працягваюць уводзіць эканамічныя санкцыі супраць Расеі і тое наколькі звязаныя нашыя эканомікі, новы афіцыйны прагноз інфляцыі можа быць нават аптымістычным.

Алег Ражкоў, belsat.eu

Стужка навінаў