Кошт нафты маркі Brent дасягнуў мінімума з пачатку году


Кошт нафты маркі Brent апусціўся ніжэй за $ 51 упершыню за тры месяцы.

Кошт травеньскага фʼючэрсу на нафту маркі Brent упаў у панядзелак, 13 сакавіка амаль на 1% і ўпершыню з лістапада 2016 года апусціўся ніжэй за $ 51 за барэль. За тры папярэднія гандлёвыя сесіі нафта патаннела амаль на $ 5 за барэль.

У ходзе таргоў на Лонданскай біржы ICE кошт фʼючэрсу на нафту паўночнаморскай маркі Brent з пастаўкай у траўні 2017 года апусціўся на 0,92% і склаў $ 50,85 за барэль. Тым самым абнавіўся мінімум з канца лістапада мінулага года.

Па стане на 07:30 Мск за барэль Brent на лонданскай біржы давалі $ 51,01.

У гэты ж час кошт травеньскіх фʼючэрсаў паўночнаамерыканскай нафты WTI апусціўся да $ 48,5.

Цэны на нафту пачалі сваё падзенне 8 сакавіка пасля публікацыі ўрадавых дадзеных Міністэрства энергетыкі ЗША пра запасы нафты ў краіне, а таксама праз тое, што стала вядома пра скарачэнне здабычы краінамі-чальцамі АПЕК.

З 8 па 10 сакавіка кошт травеньскага фʼючэрсу Brent знізілася амаль на $ 5.

Brent зʼяўляецца эталоннай маркай нафты, якую здабываюць у Паўночным моры. Кошт нафты Brent с 1980-х гадоў мінулага стагоддзя зʼяўляюцца асновой для коштаўтварэння многіх іншых сортаў нафты.

ВД, паводле rbc.ru

Стужка навінаў