Кошт клюшкі з аўтографам Лукашэнкі на аўкцыёне перавысіў $ 2500


Журналіст Tut.by атрымаў у падарунак ад кіраўніка краіны клюшку і выставіў яе на дабрачынны аўкцыён.

Па стане на 13:30, за клюшку прапануюць52 млн рублёў (каля $ 2580).

Сродкі ад яе продажу пойдуць на рахунак сацыяльна-дабрачыннай установы «Каманда «Крылы Ангелаў», якая дапамагае дзецям з цяжкай інваліднасцю і іх бацькам займацца спортам.

Пасля завяршэння XII Каляднага міжнароднага турніру сярод аматараў хакею, перамогу ў якім атрымала каманда кіраўніка Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падарыў журналісту Tut.by Юрыю Міхалевічу клюшку. Такім чынам быў адзначаны матэрыял журналіста, які правёў разбор гульні Аляксандра Лукашэнкі. На просьбу журналіста Лукашэнка пакінуў на клюшцы свой фатограф.

Юрый Міхалевіч са згоды кіраўніка Беларусі выставіў клюшку на дабрачынны аўкцыён. З яе дапамогай Лукашэнка на апошнім турніры набраў 10 ачкоў па сістэме «гол+пас» (2+8).

Клюшка вырабленая эстонскім вытворцам «Frontier», назва мадэлі «F11.1 PRO+ Lite».

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў