Копціць, як падбіты «Мэсэр». Расейскі авіяносец палохае не толькі баявою моцаю

video

Расейская эскадра праходзіць праз Ла-Манш у кірунку Міжземнага мора і Сірыі. У ліку судоў – цяжкі авіяносец «Адмірал Кузняцоў» (ранейшая назва – «Леанід Брэжнеў»).

На відэа бачна, як сілавая ўстаноўка «Кузняцова» выпускае ў неба клубы чорнага дыму. У сеціве пішуць пра апасенні што да экалагічнай шкоды, якую нясе вайсковы карабель, ды жартуюць, што авіяносец загарэўся.

Дзяржаўная інфармацыяная агенцыя Расеі ТАСС у ліпені распаўсюдзіла інфармацыю, што «Адмірал Кузняцоў» будзе выкарыстоўвацца падчас вайсковай аперацыі ў Сірыі. Ваенны карабель мае на борце 15 самалётаў Су-33 і МіГ-29к, 10 бавяых верталётаў Ка-52К, Ка-27 і Ка-31.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары