Консульства Беларусі ў Беластоку: Беларусаў усё часцей рабуюць на рынку і аўтастаянках


Амаль палова беларусаў, якія страцілі дакументы і звярнуліся ў кансулят – ахвяры рабаўнікоў.

«У бягучым годзе колькасць пасведчанняў на вяртанне ў сувязі з рабаваннямі ўжо склала 40-45 % ад агульнай колькасці аформленых дакументаў. Часцей за ўсё беларусы падвяргаюцца рабаванню на гарадскім рынку Беластоку, у гіпермаркетах і на стыхійных аўтастаянках ці стаянках без аховы», – паведамляе БелТА са спасылкай на Генконсульства Беларусі ў Беластоку.

Сёння ў консульства звярнуўся грамадзянін Беларусі, кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля. Калі ён спаў у машыне на аўтастаянцы без аховы ў некалькіх кіламетрах ад Беластоку, невядомыя разбілі шкло ў кабіне. Рабаўнікі забралі ўсе дакументы на аўтамабіль, страхоўкі, буйную суму грошай і пашпарт.

Дыпламаты заклікаюць беларусаў пільна сачыць за сваімі рэчамі, грашыма і дакументамі. Рэкамендуюць не пакідаць рэчы, а тым больш гаманцы і барсеткі на бачных месцах у машыне.

Таксама дыпламаты раяць кожнаму, хто выязджае за мяжу, зрабіць ксеракопію пашпарта – так будзе прасцей атрымаць дакумент на вяртанне, калі пашпарт згубіцца.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў