Коля і кавуны


Малодшы сын Лукашэнкі развёз першую партыю ўраджаю, сабранага на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі «Дразды». Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Экалагічна чыстую прадукцыю – бульбу, агуркі, памідоры, кабачкі, дыні, кавуны атрымалі менскія Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў і Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна.

Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў невыпадкова быў абраны для дастаўкі першай партыі прадукцыі. У снежні шэфства над домам-інтэрнатам узялі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, у якой вучыцца Мікалай Лукашэнка.

Чытайце таксама: Імідж – нішто, шапка – усё: чаму Лукашэнка апранае незвычайны галаўны убор?

Прыборка Лукашэнкам і ягоным наймалодшым сынам ураджаю бульбы, кавуноў і дынь выклікала цікавасць інтэрнаўтаў.

Не так даўно яны разам ужо касілі траву ў кампаніі французскага актора Жэрара Дэпард’ё.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў