Колькі гадоў сярэднестатыстычнаму беларусу?


Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, чаканая працягласць жыцця ў Беларусі па выніках мінулага года склала 74,1 года (на 5,1 года даўжэй, чымся ў 1990 г.).

У параўнанні з 1990 г. працягласць жыцця мужчын вырасла на 4,7 года, а жанчын на 5,2 года.

Сярэдні ўзрост па краіне склаў 40,2 года. Самая «сталая» вобласць – Віцебская (41,7 года). Сярэдні ўзрост менчукоў – 38,4 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў