Колькі Беларусь паставіць у Расею малака


Міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Расеі дамовліся ў лістападзе падпісаць дакумент, паводле якога вызначыцца прыкладны аб’ём паставак харчоў на наступны год.

Паводле расейскага боку Беларусь надалей зʼяўляецца найбуйнейшым пастаўніком у Расею некаторых відаў харчавання. Галоўным чынам гэта тычыцца малака і малочных вырабаў. Гэтак, паводле прэс-службы Мінсельгасу РФ, цягам толькі першага паўгоддзя сёлета Беларусь паставіла ў Расею 2.72 мільёны тон малака і прадуктаў з яго.

«У 2017 годзе тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчамі паміж двума краінамі вырас да 5 мільярда долараў, – заявіў кіраўнік аграрнага ведамства Расеі Дзмітрый Патрушаў. – Доля Беларусі ў расейскім імпарце малака дасягае 84 %».

Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра адмену часовых абмежаванняў у РФ з Беларусі малочнай сыроваткі двух прадпрыемстваў з нашай краіны.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў