Колькасць ІП у Беларусі за два гады зменшылася на 13 тысяч чалавек


У Беларусі другі год скарачаецца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў. На пачатак студзеня было зарэгістравана 236 тысяч прадпрымальнікаў. Іх колькасць скарацілася на 13 тысяч чалавек. Пры гэтым сума падаткаў, якія заплацілі прадпрымальнікі ў бюджэт, за мінулы год вырасла.

Прадпрымальнікі заплацілі 429,9 мільёна рублёў падаткаў. Гэта +2,1%, альбо 8,62 мільёна рублёў у параўнанні да 2015 года. Выйсці ў плюс атрымалася за кошт Магілёўскай вобласці і Менску.

У апошні раз колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў павялічвалася ў 2014 годзе – да 249 тысяч. Але за 2015-ты год іх стала на 8,2 тысячы менш, а за 2016-ты – на 4,8 тысячы.

За мінулы год прадпрымальнікаў паболела толькі ў Менскай вобласці і Менску (+ 1818 і 372 адпаведна). Іншыя рэгіёны страцілі ІП, больш за ўсё – Віцебская вобласць, дзе зачынілася 1973 бізнесаў, паведаміла Міністэрства па падатках і зборах tut.by.

Беларускія ІП змагаюцца з дэкрэтам № 222 ужо другі год

Дэкрэт №222 набыў моц на пачатку мінулага года і выклікаў моцнае абурэнне ў прадпрымальнікаў – далёка не ўсе замежныя пастаўляльнікі маюць патрэбныя дакументы, а купленыя на беларускіх складах тавары з сертыфікатам – значна даражэйшыя. «Народны праект» жа прапаноўваў адмяніць абавязковую сертыфікацыю імпартаваных тавараў, а ўзамен увесці фіксаваны збор. Паводле Міністэрства эканомікі, летась колькасць прыватных прадпрымальнікаў у Беларусі зменшылася амаль на пяць з паловаю тысячаў і, на думку іпэшнікаў, гэты лік будзе толькі расці.

Неўзабаве грамадскае абʼяднанне «Перспектыва» плануе чарговы раз зладзіць форум прадпрымальнікаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў