Колькасць безбілетнікаў, выяўленых у грамадскім транспарце Менску, павялічылася


Дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў распавёў, колькі безбілетнікаў выявілі менскія кантралёры.

Паводле яго, за першыя сем месяцаў году сталічныя кантралёры выявілі 49 тыс. безбілетнікаў – гэта ў 4 разы больш, чым за такі ж перыяд мінулага году.

«Мабыць, гэта вынік таго, што ўвялі відэарэгістратары, адмянілі форменныя камізэлькі на электратранспарце, задзейнічалі дружыннікаў і памянялі парадак прэміравання кантралёраў. Цяжка сказаць, чым выкліканыя некаторыя ваганні пасажырапатокаў у метро, а на наземным транспарце напэўна больш людзей сталі аплачваць праезд», – заявіў Валер Шкуратаў.

Дырэктар дзяржустановы «Сталічны транспарт і сувязь» распавёў, што за першыя сем месяцаў бягучага году колькасць пасажыраў, перавезеных наземным транспартам, скарацілася на 5,8 % і склала амаль 250 млн асобаў, а метро – на 2,4 % (склала каля асобаў 163 млн).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў