Колькасць ахвяраў тэракту ў Кабуле дасягнула 150 чалавек


Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані паведаміў, што больш за 150 чалавек загінулі ў выніку выбуху грузавіка з палівам, які адбыўся 31 траўня ў адным з раёнаў Кабулу.

«Больш за 150 нявінных афганскіх сыноў і дачок былі забітыя, і больш за 300 параненых былі дастаўлены ў шпіталі з апёкамі і адарванымі канечнасцямі», – сказаў Гані на шматнацыянальнай мірнай канферэнцыі ў Кабуле 6 чэрвеня, паведамляе радыё «Свобода».

Афіцыйныя асобы раней ацанілі колькасць загінулых у 90 чалавек, што зрабіла тэракт самым смяротным нападам у афганскай сталіцы з часу звяржэння талібаў. Тэракт адбыўся, калі грузавік, начынены выбухоўкай, выбухнуў у дыпламатычным квартале Кабулу.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – REUTERS

Стужка навінаў