Колькасць ахвяраў тэракту ў егіпецкай мячэці расце: ужо больш за 200 загінулых


У выніку тэракту, які адбыўся ў мячэці на поўначы Сінайскага паўвострава, загінулі, паводле апошніх звестак, 235 чалавек, не менш за 100 атрымалі раненні.

Тэракт адбыўся ў мячэці Аль-Раўда ў 40 км ад адміністрацыйнага цэнтры Сіная – гораду Эль-Арыш.

СМІ паведамляюць, што ісламскія тэрарысты спачатку арганізавалі выбух у мячэці. Мяркуецца, што выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне смяротнік. Потым, заблакаваўшы плошчу ў мячэці чатырма аўтамабілямі, баевікі адкрылі агонь па людзях, якія спрабавалі пакінуць мячэць, а таксама па машынах хуткай дапамогі.

Пакуль ніводная тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, адзначае Бі-бі-сі.

Sky News Arabia паведамляе, што егіпецкія беспілотнікі нанеслі ўдары па 2 машынам з баевікамі, якія ўдзельнічалі ў нападзе – 15 тэрарыстаў былі забітыя.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – Al Arabiya

Стужка навінаў