Колькасць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва Данбасу вырасла на 50 %


Першы намеснік старшыні Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Украіне Аляксандр Хуг паведаміў, што ў выніку баявых дзеянняў на Данбасе ад пачатку года загінулі 59 і былі паранены 260 цывільных асобаў.

«За перыяд ад пачатку года па сённяшні дзень намі было зафіксавана і пацверджана больш за 320 выпадкаў ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца 50-адсоткавае павялічэнне», – цытуе Хуга Укрінформ.

Толькі бліз Данецку за апошнія два тыдні было пацверджана 10 смерцяў цывільных. Адзін з іх загінуў сёння ў Ясінаватай.

Прэс-цэнтр штабу АТА таксама паведаміў пра тое, што ўчора ў выніку абстрэлаў загінуў адзін украінскі вайсковец, яшчэ двое атрымалі раненні.

https://www.facebook.com/ato.news/posts/1637628689581264

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў