Колькасць абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову, павялічылася


12 чэрвеня ўчорашнія выпускнікі здаюць першы цэнтралізаваны тэст – па беларускай мове. Яго плануюць здаць 28 474 чалавекі.

Летась на тэст па беларускай мове зарэгістраваліся каля 22 тысяч абітурыентаў.

Паводле дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалая Фяськова, павелічэнне ахвочых здаваць беларускую мову тлумачыцца тым, што абітурыенты атрымалі права здаваць ЦТ па чатырох прадметах.

«Я думаю, што лік зарэгістраваных вырас за кошт абітурыентаў, якія вырашылі здаваць рускую і беларускую мовы. Хоць лічу, што гэта ірацыянальнае», – заявіў дырэктар РІКВ.

Ён адзначыў, што кожны год на здачу ЦТ па беларускай і рускай мовах не зʼяўляюцца прыкладна 2-3% абітурыентаў. Па гуманітарных прадметах гэты лік павялічваецца да 4-6%.

«Людзі могуць перадумаць, захварэць, могуць зʼявіцца нейкія форс-мажорныя абставіны. Гэтыя велічыні ў нас з году ў год пастаянныя», – растлумачыў Фяськоў.

Іспыт пачнецца адначасова па ўсёй краіне аб 11:00.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары