Колькасць ахвяраў тэрактаў за год вырасла на 60 %


Летась падчас тэрарыстычных атак ва ўсім свеце былі забітыя амаль 18 тыс. чалавек.

У справаздачы Global Terrorism Index 2014 падлічылі, колькі чалавек было забіта падчас тэрактаў. Дадзеныя тычацца мінулага года і паведамляюць сумную лічбу – 17 958 смерцяў.

Ключавыя факты, якія прыводзяцца ў справаздачы:

– 82 % смерцяў прыходзяцца на пяць краінаў: Ірак, Афганістан, Пакістан, Нігерыю і Сірыю;

– у мінулым годзе ў свеце дамінавалі чатыры тэрарыстычныя групоўкі: «Талібан», «Бо-ко Харам», «Ісламская Дзяржава» і «Аль-Кайда»;

– больш за 90 % усіх тэрарыстычных атак адбываліся ў краінах, у якіх адзначаюцца грубыя парушэнні правоў чалавека;

– у 40 разоў больш людзей гіне ад забойстваў, чым ад тэрактаў.

Справаздачу падрыхтаваў Інстытуту Эканомікі і міру. Яго выканаўчы старшыня Стыў Кілэлі ў каментары BBC адзначыў, што наўрад ці дадзеныя па тэрактах за 2014 год пакажуць паляпшэнне сітуацыі.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары