Колькасць афіцыйных беспрацоўных павялічылася на 73%


Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у канцы сакавіка 2015 г. склала 39 тыс. чалавек, што на 73,1% больш, чым у канцы сакавіка 2014 г.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму афіцыйнае беспрацоўе было каля 0,5%.

Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі можа дасягнуць 5% у выпадку ліквідацыі «непатрэбных» працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў. Да такой высновы прыйшлі эксперты Сусветнага банку, перадае БелаПАН.

У найноўшай справаздачы банку аб трансфармацыі беларускага рынку працы адзначаецца, што ў сектары дзяржпрадпрыемстваў прыкладна 10% «лішніх» людзей.

ЮВ, паводле mintrud.gov.by, belapan.com

Глядзі таксама
Каментары