Кнігу пра савецкую Літву намінавалі на прэмію, міністр абароны не пагадзіўся


Кіраўнік літоўскага Мінабароны не захацеў даваць Прэмію патрыётаў філосафу Нярыі Пуцінайце, якая напісала кнігу пра савецкую Літву.

Першапачаткова паведамленне пра тое, што прэмія прызначаная Н.Пуцінайце зʼявілася на сайце Міністэрства абароны.

У панядзелак абароннае ведамства і Асацыяцыя выдаўцоў Літвы абвесцілі лаўрэатаў конкурсу. За самыя патрыятычныя кнігі прызначылі тры прэміі ў памеры 1500 еўраў.

Нярыю Пуцінайце ўзнагародзілі за кнігу «Надломаная сасна. Атэізм як асабістае рашэнне ў савецкай Літве». Пераможцы атрымаюць узнагароды на кніжным кірмашы ў Вільні 25 лютага. Як высветлілася, Нярыі Пуцінайце сярод іх не будзе.

Тое, што пісьменніцы ў выніку адмовілі ў прызначэнні прэміі, пацвердзілі і ў экспертнай камісіі, якая вызначала пераможцаў. Прычынаў пры гэтым не назвалі.

«Наколькі я паінфармаваны Асацыяцыяй выдаўцоў, міністр падпісаў дзве прэміі. Канешне, гэта некалькі дзіўна і ўзнікае пытанне, што міністр, відаць, не давярае камісіі – мне няма чаго больш сказаць», – заявіў старшыня камісіі Антанас Гайлюс.

Паводле яго, такое здараецца ўпершыню. Старшыня камісіі не будзе ўдзельнічаць у цырымонія ўзнагароджання, бо яму «не будзе што казаць».

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары