Кнігі Святланы Алексіевіч будуць праходзіць на ўроках беларускай літаратуры


З наступнага года кнігі нашага нобэлеўскай лаўрэаткі павінны з’явіцца ў школьнай праграме. Аднак, як тлумачылі ў Міністэрстве адукацыі раней, Святлану Алексіевіч уключылі ў курс рускай літаратуры.

– Чаму рускай? Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры, але рускамоўнай, – здзівіўся міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, адказваючы на пытанні kp.by. – Гэта будуць 10-11-я класы, бо ў яе вельмі спецыфічныя творы, і яны трапляюць пад пэўную катэгорыю. Дзецям малодшага школьнага ўзросту, вядома, не рэкамендуюцца гэтыя творы, досыць цяжкія з маральнага пункту гледжання.

– Ці будзе Міністэрства адукацыі арганізоўваць лекцыі Святланы Алексіевіч у беларускіх універсітэтах?

– Гэта вы ў яе спытаеце, ці гатовая яна.

– А Міністэрства адукацыі з пісьменніцай дамаўляецца?

– Мы ні аб чым не дамаўляліся.

belsat.eu, паводле kp.by

Глядзі таксама
Каментары