Кнігарня «Логвінаў» і галерэя «Ў» пойдуць пад знос


У Менску знясуць галерэю «Ў» і кнігарню «Логвінаў». Зямлю, на якой яны месцяцца, прадалі з аўкцыёну за 17 мільёнаў рублёў (каля $ 8,76 млн).

Пераможца – сталічная кампанія «А-100 Дэвэлапмэнт», усяго ж на зямлю прэтэндавалі тры пакупнікі. Інвестару гарантавалася права на праектаванне і будаўніцтва жылля. Яно, паводле плану, пачнецца праз 2 гады.

Галерэя «У нескладовае» і кнігарня «Логвінаў» – знакавыя для менчукоў месцы. Тут ладзяцца прэзентацыі, культурныя імпрэзы, прадаюцца кнігі незалежных выдавецтваў.

Саўладальнік галерэі Аляксандр Васілевіч паведаміў, што пляцоўка будзе працаваць у любым выпадку – магчыма, у іншым месцы.

Паводле яго, ужо цяпер маленькі будынак цяжка дае рады з колькасцю наведнікаў.

Пра тое, што будынак, у якім месцяцца галерэя «Ў» і кнігарня «Логвінаў», можа знікнуць, мы распавядалі ў нашым сюжэце 20 ліпеня:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў