КНДР заявіла пра паспяховае выпрабаванне вадароднай бомбы


Пхеньян заявіў пра выпрабаванні вадароднай бомбы, Рада бяспекі ААН склікае экстранае паседжанне.

КНДР сцвярджае, што паспяхова правяла падземныя выпрабаванні вадароднай бомбы. Калі інфармацыя пацвердзіцца, то выпрабаванні стануць першым паспяховым падрывам вадароднай бомбы ў Паўночнай Карэі, адзначае CNN.

«Вадародная бомба выводзіць нашую атамную зброю на новы ўзровень», – гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным карэйскім навінавым агенцтвам.

Раней Паўночнай Карэя тройчы праводзіла выпрабаванні плутоніевых атамных бомбаў, іх магутнасць меншая, чым вадародных.

Ні ЗША, ні Паўднёвая Карэя пакуль не пацвердзілі факт выпрабавання атамнай бомбы, аднак амерыканская геалагічная служба сцвярджае, што зафіксавала ў КНДР сейсмічны штуршок магнітудай 5,1.

Рада бяспекі ААН склікае экстранае паседжанне ў сувязі з правядзеннем Паўночнай Карэяй выпрабаванняў вадароднай бомбы. Рашэнне прынятае па ініцыятыве ЗША і Японіі, паведамляе радыё «Эхо Москвы».

НМ, belsat.eu, паводле CNN

Стужка навінаў