КНДР рыхтуе выпрабаванне вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне


Паўночная Карэя прыгразіла выпрабаваннем вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне пасля абаяцанняў Трампа «знішчыць» КНДР, а лідар краіны Кім Чэн Ын сказаў, што прымусіць ЗША дорага заплаціць за ўсе пагрозы. «Я несумненна і дакладна супакою варʼяцкага амерыканскага маразматыкам агнём», – гаворыцца ў заяве Кіма аб Трампе.

Адначасова з заявай Кім Чэн Ына міністр замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ён Хо сказаў, што КНДР рыхтуе беспрэцэдэнтнае выпрабаванне вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне.

Доналд Трамп, упершыню выступаючы на ​​пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, прыгразіў «знішчыць» Паўночную Карэю, калі яна будзе пагражаць ЗША і саюзнікам.

Кім сказаў, што Паўночная Карэя разгледзіць «максімальна жорсткія контрмеры за ўсю гісторыю» супраць ЗША, паведамляе Reuters.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары