КНДР прызнала Крым расейскім


Амбасада Расеі ў Пхеньяне паведаміла, што Паўночная Карэя лічыць Крым «неад’емнай часткай Расейскай Федэрацыі».

«Як нам растлумачылі ў МЗС КНДР, рэспубліка паважае вынікі рэферэндуму ў Крыме аб уваходжанні паўвострава ў склад Расейскай Федэрацыі, лічыць яго вынікі легітымнымі, якія цалкам адпавядаюць міжнародна-прававым нормам», – напісалі супрацоўнікі амбасады ў афіцыйным Фэйсбуку амбасады.

NEW MAP OF THE WORLD RELEASED IN PYONGYANGThe publishing house "Scientific Encyclopedia" (the DPRK) released a new…

Opublikowany przez Посольство России в КНДР / Russian Embassy in the DPRK Czwartek, 12 października 2017

Паведамляецца, што ў КНДР ужо выдадзены новы палітычны атлас свету, на якім Крым зʼяўляецца расейскім.

Паводле meduza.io, на сённяшні дзень анексію Крыма Расеяй тым ці іншым чынам падтрымалі, акрамя КНДР, Сірыя, Зімбабвэ, Венесуэла, Балівія, Куба, Нікарагуа, Афганістан і Кіргізія.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў