КНДР пагражае нанесці ўдар па вайсковых базах ЗША на Гуаме


Паўночная Карэя разглядае магчымасць ракетнага ўдару па вайсковых абʼектах ЗША на востраве Гуам у заходняй частцы Ціхага акіяну.

КНДР «старанна вывучае» план нападу з прымяненнем ракет сярэдняй далёкасці «Хвасон-12», сцвярджаецца ў заяве паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Як гаворыцца ў заяве са спасылкай на прадстаўніка карэйскай арміі, «план будзе прыведзены ў дзеянне, як толькі лідар Кім Чэн Ын прыме рашэнне», паведамляе Бі-бі-сі.

На востраве Гуам у Ціхім акіяне размешчаны амерыканская авіябаза Андэрсан і ваенна-марская база Апра-Харбар.

За некалькі гадзін да гэтай заявы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў:

«Самае лепшае для Паўночнай Карэі – больш не пагражаць Злучаных Штатаў. Яны будуць сустрэтыя агнём і лютасцю, якіх свет яшчэ не бачыў», – заявіў у аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пагроза Трампа прагучала на фоне паведамленняў аб тым, што КНДР зрабіла ядзерную боегалоўку, якую можна ўсталяваць на існуючыя ў Паўночнай Карэі ракеты.

Рада Бяспекі ААН пашырыла санкцыі супраць Паўночнай Карэі праз нежаданне Пхеньяну спыніць выпрабаванні міжкантынентальных балістычных ракетаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў