Клінтан і Трамп адкрылі браму ў пекла (відэа)

video

Амерыканскі музыкант Дзіўны Эл Янкавіч прадставіў кліп на песню Bad Hombres, Nasty Women («Дрэнныя людзі, кепскія жанчыны»). Ролік прысвечаны дэбатам кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Гілары Клінтан і Дональда Трампа.

Відэа прадстаўляе сабой нарэзку выступленняў двух палітыкаў, якім падпявае Янкавіч. Напрыканцы ён аказваецца ў месцы, якое нагадвае пекла.

Ролік апублікавалі на YouTube-канале Schmoyoho, які спецыялізуецца на парадыйных музычных відэа пра палітыкаў і зорках шоу-бізнесу.

Сапраўднае імя Дзіўнага Эла – Альфрэд Мэцью Янкавіч. Музыкант больш вядомы сваймі пародыямі на сучасныя англамоўныя хіты. За сваю кар’еру ён запісаў 14 студыйных альбомаў, асаблівага камерцыйнага поспеху дабілася апошняя – Mandatory Fun.

Відэасюжэт праграмы «Свет» пра тое, як Доналд Трамп ды Гілары Клінтан кпілі з сябе ды адно з аднаго:

ДР, belsat.eu паводле tjournal.ru

Глядзі таксама
Каментары