«Не буду перакладаць галандскую!» Канфуз на прэс-канферэнцыі «Зеніту»

video

Відэа з прэс-канферэнцыі

Перад учорашнім матчам футбольнай Лігі Еўропы паміж расейскім «Зенітам» і галандскім «АЗ» адбылася цікавая сцэна.

На перадматчавую прэс-канферэнцыю ад піцерскага клубу прыйшоў галоўны трэнер Мірча Лучэску і бельгійскі абаронца Нікалас Ломбертс.

У залі прысутнічалі ў тым ліку і галандскія журналісты, таму Ломбертса папрасілі адказваць на пытанні на галандскай. І тут высветлілася, што перакладчык не ведае гэтай мовы. Спачатку ён пераклаў Ломбертсу пытанне расейскага журналісту на нямецкую. А пасля заўвагі сказаў:

«Мяне клікалі на нямецкую мову. Я не буду перакладаць галандскую».

Вынікі апошняга туру футбольнай Лігі чэмпіёнаў у аглядзе «Белсату»

Пасля прэс-канферэнцыя працягнулася. Ломбертс стаў адказваць на пытанні па-ангельску.

Гульня паміж «Зенітам» і «АЗ» скончылася з лікам 5:0 на карысць клубу з Санкт-Пецярбургу.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары