Кліенты «Беларусбанку» скардзяцца на незразумелыя спісанні грошай з картак: «У калегаў знялі 4 мільёны»


Фота blizko.by

Уладальнікі картак аднаго з найбуйнейшых банкаў краіны сёння, 3 чэрвеня, заўважылі, што з іх рахункаў кудысьці знікаюць грошы.

«Прычым такое не толькі з карткамі адной сістэмы, спісваюцца грошы і ў тых, хто карыстаецца «MasterCard», і ў тых, у каго «Visa», – распавёў Onliner.by чытач Юры.

«Што адбываецца з аплатнымі карткамі «Беларусбанку»? У маіх калегаў зняло каля Br 4 мільёнаў. Карткі ўваходзяць у мінус. Да службы падтрымання не датэлефанавацца, мабыць, гэта масава», – піша на форуме карыстальнік з нікам «АндрейХалк».

«У «Беларусбанку» нейкі збой, – патэлефанаваў у рэдакцыю чытач Юры. – Недзе ад 12:10 у мяне і маіх калегаў сталі знікаць грошы з картак. Да прыкладу, у мяне было крыху больш за мільён – Br 1 091 265 рублёў, а стала – Br 579 935. І такая ж сітуацыя ў шмат каго з маіх знаёмых. Хоць карткі розныя: у некага «Visa», у кагосьці «MasterCard», у некага «Maestro» і гэтак далей. На афіцыйным сайце банку ніякай інфармацыі, апошняя навіна ад 1-га чэрвеня 2016 года пра дэпазіты. У кол-цэнтры мне толкам нічога не адказалі, а потым і зусім увесь час было занята».

«Стаяла ў банку, са мной яшчэ 15 чалавек. І ва ўсіх адна праблема – зніклі грошы з карт, – піша жыхарка Бабруйску Вольга. – Камусьці пашанцавала – і гэта маленькая сума. Асабіста ў мяне зніклі Br 600 тысяч. У банку заявы не бяруць, менскія тэлефоны банку занятыя».

Бліжэй да 15:00 «Беларусбанк» даў афіцыйны каментар з нагоды таго, што здарылася.

«У выніку тэхнічнага збою 3-га чэрвеня 2016 года ў сістэме апрацавання аўтарызацыйных запытаў па асобных рахунках, да якіх аформленыя банкаўскія аплатныя карткі, у перыяд з 12:05 да 13:46 адлюстроўвалася некарэктная інфармацыя пра сумы грашовых сродкаў, даступных для здзяйснення аперацыяў, – паведамляе банк. – ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» і ААТ «АСБ Беларусбанк» аператыўна прынялі неабходныя захады дзеля ўрэгуляванні ўзніклых хібаў. Прыносім прабачэнні за нязручнасці.

МЯ, паводле onliner.by

Глядзі таксама
Каментары