Класкоўскі: Кітайцы не п'юць малака


Калі прасачыць сальда гандлю з Паднябеснаю, то з 2006 года яно было нязменна мінусавае: імпарт кітайскіх тавараў у некалькі разоў перавышаў экспарт беларускае прадукцыі. Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі перакананы, што апроч калію беларусам няма чаго прадаць Кітаю, а ад беларуска-кітайскай супрацы выгаду мае толькі Паднябесная. Дык навошта такі шыкоўны візіт беларускае дэлегацыі?[/vc_column_text][vc_column_text]У беларуска-кітайскіх дачыненняў – багатая гісторыя. Лукашэнка нават пахваліўся, што прадбачыў узлёт Кітаю, калі яшчэ быў дэпутатам. З ягоных вуснаў прагучаў яшчэ адзін міф, што тады моцная лібералы былі ўва ўладзе, якія штурхнулі Беларусь на заходні шлях. Але сам Лукашэнка кіруе ўжо трэцяе дзесяцігоддзе, у яго што – мала часу было паўтарыць кітайскі досвед?

Мяркую, у свой час Лукашэнку прывабіла кітайская мадэль праз тое, што бурлівы рост эканомікі і разам з тым – жорсткая палітычная сістэма, панаванне монаідэалогіі.

Лукашэнка не паўтарыў кітайскі досвед таму, што пры ўсім камунізме, кітайцы не баяліся смелых эканамічных рэформаў, яны стварылі спрыяльны клімат для інвестараў. А беларускія ўлады рэформаў баяліся і баяцца, а інвестараў яны прывыклі раскулачваць – дастаткова прыгадаць, як адабралі дзве кандытарскія фабрыкі ў амерыканскага бізнесоўца.

Варыянт як з Расеяй – «газ і нафта ў абмен за пацалункі» – з кітайцамі не спрацоўвае.

Прапанаваць Кітаю штосьці апроч калію – ён да сёння складае аснову беларускага экспарту – мы не можам. Міністр сельскай гаспадаркі хваліўся нядаўна, што адкрываюцца новыя гарызонты для нашай мясной прамысловасці і малочкі на кітайскім рынку, але лічбы, якія ён назваў – вельмі малыя. І ўвогуле, кажуць, што кітайцы амаль не пʼюць малака. Тут прарываў не будзе.

А што да высокатэхналагічных тавараў – прайдзіцеся па нашых крамах: кітайцы ўсё завалілі сваёй прадукцыяй – таннейшай і часта ўжо больш якаснай.

Сяргей Падсасонны: Лукашэнка заяўляе, што Беларусь стане для Кітаю гэткім шоўкавым шляхам у Еўропу. Ці Беларусь можа стаць пасярэднікам паміж Кітаем і Еўразвязам?

Мне гэта нагадвае лекцыю перад васюкінцамі ў кнізе Ільфа і Пятрова: беларусам абяцалі $ 70 млрд ад дзейнасці беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, але прайшло ўжо шмат гадоў, а яны ўсцяж таўкуць ваду у ступе. Наколькі я ведаю, там толькі адзін буйны рэзідэнт, які замест высокатэхналагічнай вытворчасці зрабіў там вялікі склад.

Глядзіце поўную размову з Аляксандрам Класкоўскім.

Стужка навінаў