Кітайцы знішчылі хмарачос за 13 секундаў (Відэа)


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRDhTX2dYOXFrak0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Менавіта столькі часу спатрэбілася, каб пры дапамозе паўтары тонаў выбухоўкі цалкам знішчыць будынак вышынёй амаль у 120 метраў.

Кітайскія будаўнікі разбурылі 26-павярховы хмарачос у горадзе Сіянь у цэнтральным Кітаі за 13 секундаў. Нацягнутая для абароны навакольных дамоў сетка засталася некранутай абломкамі камення.

Аперацыя прайшла даволі добра. Будынак упаў у правільным накірунку. Шум і вібрацыі ад разбурэння не пераўзышлі кантрольных адзнак, – кажа прафесар Сіяньскага ўнівэрсітэта Жао Фу Сінг, эксперт па разбурэнням.

Агароджа была нацягнутая толькі ў сямі метрах ад будынку і не была закранутая ўвогуле, – дадае Фу Сінг.

Будынак у правінцыі Шэньсі – самы высокі, што быў знішчаны падобным чынам. Хмарачос з агульнай плошчай 37 000 кв. м. Быў пабудаваны ў індустрыяльнай зоне Сіяню ды так і не пачаў выкарыстоўвацца. Цяпер на ягоным месцы з’явіцца гандлёвы комплекс.

ДД, «Белсат»

Стужка навінаў