Кітайцы за 4 гады збудавалі копію Венецыі


[vc_row][vc_column][vc_column_text]Глядзець выданне «Відзьмо-невідзьмо» цалкам[/vc_column_text][vc_column_text]Мы бачым кітайскіх турыстаў на гандолах, але гэта не Венецыя. Кітайцы пабудавалі копію Венецыі ў сваім партовым горадзе Далянь.

«Цяперашнія гарады будуюць з блокаў. Тут жа шанец убачыць ваду, горы ды нават прыроду. І будынкі такія прыгожыя!» — лічыць турыстка.

Канал даўжынёй чатыры кіламетры, дамы падобныя да забудоваў у Венецыі і архітэктура італьянскага рэнесансу. Усё гэта займае плошчу 400.000 м². Пабудова каштавала 1.3 мільярды долараў.

«У Кітаі не было нічога такога, але цяпер ёсць. Будоўля пачалася ў 2011. Комплекс часткова адкрыўся напрыканцы кастрычніка. Мы ўжо прадалі ўсе завершаныя будынкі» — тлумачыць менеджар Янь Ўэй.

Сюды пачынаюць ехаць маладыя, каб пабрацца шлюбам. Хтосьці перасяліўся ў экзатычны раён, але большасць турыстаў захапляецца экскурсіяй па каналах кітайскай Венецыі на гандоле.

Цікавае ў кітайцаў захапленне: капіяваць ці зрабіць падробку, а потым кінуць ужо нецікавую цацку, як тое адбылося з ужо пабудаваным у Кітаі цэнтрам Парыжу. Можа з тамтэйшай Венецыяй будзе ўсё па-іншаму?

Таксама ў выданні:

Канцэртавы тур гурта «U2».

Філу Колінзу надакучыла на пенсіі.

Алэніс Морысэт. 20 гадоў славы.

Саграда Фамілья. Планы дабудовы.

Кітай. Копія Венецыі.

«Шпіёнскі мост». Прэм’ера Стывена Спілбэрга.

«Жахліўчыкі». Прэм’ера Джэка Блэка.

Уіл Сміт і «Бомба Эстэрэа». Супраца.

Вяртанне Сі-Лоў Грына.

Шакаладны Фэшн. Лондан-Парыж.

Дэлта Гудрем. Аўстралійская спявачка.

Стужка навінаў