Кітайцы прыдумалі чахлы для смартфонаў у выглядзе дэнамінаваных беларускіх рублёў


Сіліконавая накладка на тэлефон каштуе каля $ 2.

Крама прадае «купюры» у 5, 10, 20, 50, 100 тысяч і 5 мільёнаў.

З водгукаў бачна, што пакупнікі задаволеныя якасцю тавару.

 

Замаўлялі чахол не толькі з Беларусі. Накладкі куплялі і жыхары ЗША. Відаць, туга па радзіме. А, можа, спадабаўся ўзор?

Пасля распаду СССР у Беларусі тройчы праводзілася дэнамінацыя

Першы раз дэнамінацыя беларускага рубля адбылася 20 жніўня 1994 г. Дэнамінацыя была 10-кратнай. Больш буйной стала дэнамінацыя, якая праводзілася 1 студзеня 2000 г. Тады адбылася дэнамінацыя ў 1000 разоў. Апошняя дэнамінацыя прайшла 1 ліпеня 2016 г. і была самай маштабнай. Старыя грошы на новыя памянялі ў суадносінах 10 000 рублёў да 1 рубля, то бок купюра згубіла чатыры нулі.

Чытайце таксама:

Стужка навінаў