Кітайскі студэнт прыдумаў «выцяг» на галаву, каб абараняцца ад суседзяў-курцоў


Студэнт жыве ў інтэрнаце, а ягоныя суседзі па пакою шмат кураць і мяшаюць яму вучыцца. Фатаграфіі вынаходкі з’явіліся ў кітайскай сацыяльнай сетцы «Wiebo».

Хлопец ратуецца ад тытунёвага дыму сваім вынаходніцтвам: апранае на галаву скрынку з дзіркай, да якой прышчэпкамі прымацаваныя некалькі злепленых смеццевых мяшкоў. З іншага боку «труба» злучаная з вентылятарам.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў