Кітайская паліцыя арыштавала актораў, якіх пераапранулі ў спартанцаў


Каля сотні актораў з еўрапейскай знешнасцю бралі ўдзел у рэкламнай акцыі.

Актораў з еўрапейскай знешнасцю наняў пекінскі рэстаран «Salad Sweetie», які арганізаваў у гонар гадавіны свайго адкрыцця невялікае шоу. Арганізатары акцыі хацелі, каб «спартанцы» даставілі салаты офісным працаўнікам. Вобраз спартанцаў павінен быў асацыявацца са здаровым ладам жыцця, піша en.people.cn.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

«Спартанцы» тут жа прыцягнулі ўвагу гараджанаў, аднак, калі акторы паспрабавалі выстраіцца ў калону перад офісным будынкам, паліцыя пачала затрыманні. Рэстаран «Salad Sweetie» ужо прынёс прабачэнні за няўдала спланаваную рэкламную акцыю. 

Фота: Beijing Youth Daily

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў