Кітай выбіўся ў лідары «чыстай» энергетыкі


Новая энергетычная палітыка КНР ратуе свет ад экалагічнай катастрофы. У 2014 г. сусветная эканоміка вырасла на 3%, а выкіды вуглякіслага газу засталіся на тым жа ўзроўні, піша naked-science.ru.

Раней два гэтыя паказнікі амаль не адрозніваліся. Спецыялісты з «Сеціва па палітыцы адмаўляльнай энергіі XXI стагоддзя» (Renewable Energy Policy Network for the 21st Century) лічаць, што разрыў паміж ростам эканомікі і выкідамі вуглякіслага газу адбыўся дзякуючы новай энергетычнай палітыцы КНР.

Чытаце таксама >>> Пінскія стэпы ды Вялікая Салігорская пустыня. Што чакае Беларусь, калі не спыніць дэградацыю земляў?

У мінулым годзе Кітай пабудаваў больш сонечных, ветраных і гідраэлектрастанцыяў чым любая іншая краіна свету і ў першыню за доўгі час знізіў спажыванне вугалю.

Па падліках Міжнароднага энергетычнага агенцтва, калі тэндэнцыя захаваецца, у 2013 г. рост сусветнай эканомікі складзе 88%, тады як выкіды вуглякіслага газу павялічацца на 8%.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў