Кітай распачаў здабычу «гаручага лёду»


Пра гэта заявіў міністр зямельных і прыродных рэсурсаў КНР Цзян Дамін, піша shanghaidaily.co.

«Гаручы лёд» – размоўная назва гідратаў прыродных газаў. Гэтае крышталічнае злучэнне паўстае з вады і газу пры пэўным ціску і тэмпературы. Адзін кубічны метр «гаручага лёду» адпавядае 164 кубічным метрам прыроднага газу.

Большасць прыродных газаў (CH4, C2H6, C3H8, CO2, N2, H2S, ізабутан, і г.д.) утвараюць гідраты, якія існуюць пры вызначаных тэрмабарычных умовах. Месца іх існавання – марскія дновыя асадкі і вобласці шматгадовамерзлых парод. Пераважнымі прыроднымі газавымі гідратамі з’яўляюцца гідраты метану і дыяксіду вугляроду.

Газагідрат метану

Радовішча гідратаў прыродных газаў кітайскія адмыслоўцы адкрылі ў Паўднёва-Кітайскім моры ў 2007 годзе.

Рэгулярная здабыча гідратаў прыродных газаў вядзецца з 1969 года ў Сібіры.

З 2018-га здабычу гідратаў прыродных газаў пачынае Японія.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў