Кітай паскардзіўся на няправільны сцяг у Рыа


За час Гульняў арганізатары два разы падымалі «памылковы» кітайскі сцяг.

Апошні раз такое здарылася падчас узнагароджання кітайскіх валейбалістак, якія заваявалі золата. Узняты сцяг змяшчаў зоркі з няправільным размяшчэннем зорак.

Кітайскі сцяг уяўляе сабой чырвонае палатно, у левым верхнім куце якога размешчаная залатая пяціканцовая зорка, апраўленая дугой з чатырох меншых зорак. Яны павінны быць размешчаныя так, што іх прамяні паказваюць на вялікую зорку, але вытворцы сцягоў гэтага не ўлічылі, а прадстаўнікі аргкамітэту Гульняў – не пракантралявалі. У выніку зоркі апынуліся размешчаныя паралельна адна адной.

Scyag

Сцяг КНР

Прадстаўнік аргкамітэту Алімпіяды паабяцаў прынесці прабачэнні Кітаю.

Першае «няправільнае» узняцце адбылося ў першыя дні спаборніцтваў, за што арганізатары выбачаліся.

«Мы разумеем, што са сцягам сапраўды ёсць праблема. Зусім невялікая. Трэба вельмі добра ведаць кітайскі сцяг, каб заўважыць яе. Тым не менш, мы мусім усё выправіць», – заяўляў прадстаўнік аргкамітэту Алімпіяды Мар’ё Андрада.

НМ, belsat.eu, паводле globaltimes.cn

Глядзі таксама
Каментары