Кітаец вучыць беларусаў зарабляць грошы на сельскай гаспадарцы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=07dRPF6Jc1I&feature=youtu.be”][vc_column_text]Мільярды долараў датацыяў, а ў выніку рэнтабельнасць былых калгасаў застаецца амаль на нулі, ці нават у мінусе. Што праўда, такая карціна хутчэй у дзяржаўным сектары.

Бо прыватныя парнікі з гуркамі на Палессі – своеасаблівая падказка: магчыма зарабляць, калі ёсць гаспадар на зямлі. Тое, што глеба ў Беларусі можа прыносіць грошы ды карміць цэлыя вёскі, ведаюць нават… кітайцы.

Большасць дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – стратныя. І патрабуюць пастаяннага дафінансавання. У той жа час кітаец узяў пад Ракавам 120 гектараў зямлі ў арэнду і стварае прыбытковую фермерскую гаспадарку.

Сюаджон прыехаў з Пекіну, вучыўся ў БДУ, а пасля сканчэння 3 гады таму набыў сабе дом, які зараз рамантуе ў вёсцы Пральнікі. Заняўся гадаваннем авечак, вырошчвае часнык, цыбулю, зеляніну, салодкую кукурузу. Для яго галоўнае, каб тавар быў экалагічным і якасным. Эксперыментуе з прадуктамі, якія мала хто вырошчвае, каб пазбегнуць канкурэнцыі. Застаўся тут, бо яму падабаецца ў беларускай вёсцы.

«Працоўная сіла – гэта канешне не хапае. Людзей не хапае. Цяжка знайсці, моладзі мала. Усе з’ехалі ў Менск. Астатняе – гэта лепш чым у Кітаі. Тут зямлі шмат. Вольнага месца шмат. Чыстае паветра», – кажа ўладальнік фермерскай гаспадаркі «Happy farm» Сюаджон Вын.

На будаўніча-рамонтныя працы Сюаджон бярэ працоўных з кітайска-беларускага парку Вялікі камень. Туды ж у асноўным пастаўляе сваю прадукцыю. А вось на працы ў полі наймае мясцовых жыхароў. Першыя гады вяскоўцы ставіліся да замежніка насцярожана, але цяпер прывыклі.

«Мясцовым жыхарам, асабліва жанчынам ён дае працу. Дае працу, я не скажу. Нядрэнна зарабляюць у яго», – распавядае мясцовы жыхар Аляксандр Сабалеўскі.

За працу ён плоціць 2 з паловай рублі за гадзіну. Такім чынам за месяц выходзіць 400-600 рублёў, па словах вяскоўцаў, лепшае працы тут не знойдзеш.

«Пасыходзілі ж во трактарысты, кінулі свае трактары ў калгасе, бо заробак кепскі, і пайшлі да яго, працуюць», – дадае мясцовая жыхарка Жана Альшэўская.

Жыхары кажуць, што фермер бясплатна дазваляе браць тэхніку, каб выбраць бульбу, папрацаваць на сваіх агародах. Калі хто захварэе – наведвае, перадае пачастункі. Ды заўжды стараецца дапамагчы.

«Раз спазнілася на аўтобус у Ракаў, пайшла да яго. «Падвязіце». Без балбатні, павёз, я яму і грошы плаціла. Не ўзяў, толькі сказаў больш не спазняцца», – узгадвае Жана Альшэўская.

Сюаджон плануе пашырыць пасяўную плошчу, павялічыць колькасць авечак ды развесці вялікую курыную гаспадарку. А ў выкупленым будынку старой школы стварыць аграсядзібу, на якой распавядаць ды паказваць турыстам, што ў Беларусі эфектыўна вырошчваць, ды як на гэтым зарабляць.

ВЧ, «Белсат»

Стужка навінаў