Кітаец пачаў стральбу па людзях, якія не хацелі сцішыць музыку


У Кітаі мужчына адкрыў агонь з пнеўматычнай стрэльбы па групе пажылых жанчын пасля таго, як яны праігнаравалі яго просьбу зрабіць музыку цішэй.

Група жанчын сталага веку з правінцыі Гуансі адзначалі Міжнародны дзень жанчын – сабраліся на лужку перад домам спадара Мо ды пачалі танчыць пад гучную музыку.

Interfax піша, што бавіць час падобным чынам набывае ў Кітаі ўсё большую папулярнасць. Пенсіянеры збіраюцца ў скверах ды парках – усюды, дзе ёсць зручная пляцоўка, і ладзяць калектыўныя танцы.

Мужчына папрасіў зрабіць музыку цішэй, але яго просьбу праігнаравалі. Пасля гэтага ён страціў вытрымку і паспрабаваў самастойна вырашыць праблему з дапамогай пнеўматычнай зброі.

Агулам ён выканаў тры выстралы, параніўшы ў нагу адну з жанчын. Пасля гэтага ён спужаўся і збег.

Калі паліцыя праз шэсць дзён затрымала яго ў суседняй правінцыі, Мо прызнаўся ў тым, што ён страляў, але ўдакладніў, што цэліўся не ў людзей, а ў гукавую сістэму.

Яго абвінавачваюць у стварэнні пагрозы грамадскай бяспекі і ў незаконным валоданні агнястрэльнай зброяй.

ДД, belsat,eu

Стужка навінаў