Кірыл Сярэбранікаў распавёў пра ноч у ізалятары


Расейскага рэжысёра пасля затрымання ў Санкт-Пецярбургу цягам 9 гадзінаў везлі ў мікрааўтобусе ў Маскву і не кармілі цягам усёй дарогі.

Пра гэта паведаміў сакратар Грамадскай назіральнай камісіі Масквы Іван Мельнікаў. Паводле яго, чальцы ГНК 22 жніўня наведалі рэжысёра ў ізалятары. Ён знаходзіцца ў двухмеснай камеры.

«Разам з ім знаходзіцца грамадзянін, які абвінавачваецца за хабар, цалкам адэкватны, ветлівы чалавек. Раніцай Сярэбранікаву дадуць магчымасць памыцца ў душы», – распавёў Мельнікаў.

Да рашэння суда заключыць у СІЗА рэжысёра не могуць. 23 жніўня Басманны суд павінен абраць яму меру стрымання.

Мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтр» падазраюць у арганізацыі махлярства ў асабліва буйным памеры (больш за $ 1 млн долараў). У паведамленні СК Расеі адзначаецца, што віна Сярэбранікава пацвярджаецца паказаннямі сведак. Абвінавачванні ў свой адрас рэжысёр назваў дзіўнымі і віну не прызнае.

Паводле следства, ён кіраваў фінансавымі махінацыямі ў «Сёмай студыі». Гэтая арганізацыя Міністэрства культуры РФ вылучала грошы для рэалізацыі ягоных праектаў па папулярызацыі сучаснага мастацтва пад назвай «Платформа». «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы піша, Сярэбранікаў адмаўляе, што займаўся фінансавымі пытаннямі кампаніі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў