Кірыл Стаселька прэзентуе ў Менску раман «Marginalis»


Кірыл Стаселька

Беларускі пісьменнік прэзентуе насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясяткі краінаў.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 19 лістапада а 17:00 у прасторы «Верх» па адрасе Куйбышава, 22, 6 паверх (6 корпус заводу «Гарызонт»).

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Глядзіце таксама >>> Хто чытае сучасную беларускую літаратуру?

Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане абʼёмам 251 944 знака сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам «Рэкорды Куфара».

Вокладка кнігі «Marginalis»

Сачыць за навінамі пра раман можна праз хэштэг #Marginalis.

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. З’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогіяў «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекту «Народны журналіст». Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» выйшла летась, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст «Гедройца».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў