Кіроўца забыў, дзе прыпаркаваўся і падаў у міліцыю заяву. За такое можна атрымаць штраф


Паводле Канстанціна Блажэя, кіраўніка аддзелу крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС Менску, мужчына ўжыў алкаголь і забыў, дзе прыпаркаваў свой аўтамабіль.

Тады 35-гадовы кіроўца звярнуўся ў міліцыю з заяваю аб крадзяжы.

Неўзабаве «Audi» 2001 года выпуску знайшлі недалёка ад дому кіроўцы. На аўтамабілі не было слядоў узлому. Міліцыянты нагадалі, дзе стаіць аўто. Мужчына прызнаўся, што забыў, дзе пакінуў свой аўтамабіль.

Што рабіць, калі забылі, дзе прыпаркавалі машыну?

  • пазначайце месца паркоўкі ў невядомым раёне на мапе
  • зрабіце фотаздымак з характэрным арыенцірам (білборд, нумар бліжэйшага дому і г.д.)
  • паспрабуйце самастойна знайсці аўта і толькі пасля гэтага пішыце заяву ў міліцыю

Беспадстаўны зварот у міліцыю аб крадзяжы можа быць кваліфікаваны паводле арт. 400 КК РБ «заведама ілжывы данос» (караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі).

ЮВ, belsat.eu, паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў