Кіроўца, які насмерць збіў 8-гадовую дзяўчынку, атрымаў 2,5 гады калоніі-пасялення


Кіроўца, які насмерць збіў дзіця на трасе М4 ў Чэрвеньскім раёне, атрымаў 2 гады і 5 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах пасялення.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Суд Чэрвеньскага раёну Менскай вобласці прызнаў вінаватым 30-гадовага мужчыну ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 317 КК Беларусі (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2,5 года з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі на тэрмін 5 гадоў і са спагнаннем кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелых.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

18 жніўня 30-гадовы кіроўца на джыпе Toyota ехаў на трасе М4 Менск – Магілёў і на 57-м кіламетры наехаў на 8-гадовую дзяўчынку, якая са старэйшай сястрой пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ дзіця ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў