Кіроўца грузавіка, што заехаў на пасажырскі пераход каля ГЦ «Замак», арыштаваны. Распачатая крымінальная справа


Аўтамабіль ЗІЛ не праходзіў тэхагляд з 2015 году. Кіроўца можа быць пакараны на тэрмін да 5 гадоў зняволення.

2 снежня грузавы аўтамабіль ЗІЛ на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтру «Замак» у Менску ўрэзаўся ў пешаходаў. Загінула 11-гадовая дзяўчынка. Яшчэ чатыры асобы атрымалі раненні, на гэты час іх жыццям нічога не пагражае.

Сёлета ў жніўні кіроўца, 55-гадовы мужчына, плаціў штраф за адсутнасць у аўтамабіля тэхагляду. Апошні раз тэхнічная дыягностыка аўтамабіля праводзілася ў 2015 годзе.

Следчы камітэт паведамляе, што па факце здарэння распачатая крымінальная справа ў адносінах да кіроўцы аўтамабіля па артыкуле 317 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або цяжкія цялесныя пашкоджанні». Па гэтым артыкуле кіроўцу можа пагражаць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ або пазбаўлення волі да 5 гадоў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў