Кіроўца «Аўдзі» не саступіў дарогі матацыклісту (асцярожна, шокавае відэа)


Аварыя здарылася ў Полацкім раёне 20 жніўня каля 19:00 непадалёк вёскі Рудня. Кіроўца «Аўдзі» 1955 года нараджэння пры павароце налева не саступіў дарогі матацыклісту, што рухаўся ў сустрэчным кірунку.

На матацыкле ехалі двое: кіроўца 1997 года нараджэння і пасажырка 1999 года нараджэння, вучаніца 11-га класа. Ад атрыманых траўмаў непаўнагадовая дзяўчына памерла ў шпіталі. Матацыкліст шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамілі ва УУС Віцебскай вобласці.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў