Кіроўцу далі штраф 1,5 млн за басейн у пікапе


Працаўнікі ДАІ не ацанілі знаходлівасці менчукоў, якія падчас жнівеньскай спёкі перарабілі кузаў пікапа ў басейн і ездзілі па горадзе. Дзяржаўтаінспекцыя знайшла ўладальніка аўта і выпісала штраф.

Гэткі спосаб ўратавацца ад спёкі праваахоўнікі маглі б і не заўважыць, калі б не апублікаваны відэаролік, які стаў папулярным у інтэрнэце.

Штраф выпісалі на імя ўладальніка аўта, ён жа і знаходзіўся за стырном, калі вазіў пасажыраў у кузаве, напоўненым вадою. Паводле ДАІ, мела месца парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў і грузаў. Кіроўца прызнаў сваю віну.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў